Белэнерга: Спецыялісты аднавілі лінію. Трос адправяць на экспертызу

12 декабря 2016

Белэнэрга назваў прычыну блэкаўта ў сталіцы і рэгіёне. Гэта кароткае замыканне з-за абрыву навальнічнага троса.  У выніку на  ЦЭЦ-4 адбылося частковае адключэнне абсталявання,  якое прывяло да парушэння асобных участкаў электразабеспячэння ў Мінску і Мінскім раёне, а таксама цеплазабеспячэння.  Брыгады "Мінскэнерга" пачалі ліквідацыю парушэнняў, сістэма была пераведзена  на рэзервовыя крыніцы. І ўжо ў 5:30  раніцы падачу электрычнасці   аднавілі. Рэжым цеплазабеспячэння запрацаваў    праз гадзіну. Як адзначылі ў Белэнэрга,  выбухаў на ЦЭЦ-4 не было, а ўспышка, якую бачылі жыхары сталіцы, можа быць "момантам кароткага замыкання на высакавольтнай лініі".

Аляксандр Казакоў, галоўны інжынер - першы намеснік гендырэктара РУП "Мінскэнерго": "На  ўчастку ліній 110 кілавольт, якія ідуць ад ЦЭЦ-4 на Заслаўль і ад ЦЭЦ-4 на Ждановічы, адбыўся абрыў троса, што засцярагае ад навальніцы, з замыканнем на фазныя правады. У выніку кароткага замыкання адключыліся гэтыя два злучэнні на Мінскай ЦЭЦ-4, што прывяло да пагашэння часткі спажыўцоў Мінска і Мінскага раёна. Па Мінску гэта закранула 3 адміністрацыйныя раёны. Па Мінскім раёне - гэта Ждановічы і Заслаўль".

Паводле звестак Белэнерга, спецыялісты на працягу дня аднавілі лінію, на якой адбылося здарэнне, яна гатовая да працы. Трос адправяць на экспертызу, каб высветліць, што стала прычынай яго абрыву.