"Белджы" пашырае геаграфію паставак

26 сентября 2019

Завод "Белджы" практычна выйшаў на вытворчую магутнасць. Гэта дазволіла прадпрыемству па выніках дзевяці месяцаў атрымаць чысты прыбытак - больш чым 20 мільёнаў рублёў. У наступным годзе тут плануюць выпусціць да 35 тысяч аўтамабіляў, большая  частка з іх адправіцца на экспарт. Самая папулярная мадэль - Atlas - на яе прыпадае  палова продажаў, у тым ліку і за мяжой. Асноўны рынак - расійскі. Прадпрыемства разлічвае знайсці пакупнікоў і ў іншых краінах.

"Белджы" будзе вырабляць аўтамабілі і класа Еўра-6. Першы ўзор абяцаюць  у наступным годзе. Такая прадукцыя можа быць запатрабаваная ў балканскіх краінах.