БелАЗ у суботу, 29 верасня, праводзіць дзень адкрытых дзвярэй

26 сентября 2018

Убачыць самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал і прыняць удзел у зборцы машын-гігантаў! Беларускі аўтазавод у гонар свайго 70-годдзя ў гэтую суботу праводзіць дзень адкрытых дзвярэй. Трапіць на БелАЗ можна будзе ўсім ахвочым з 11 да 14 гадзін. Для дзяцей арганізуюць інтэрактыўную зону з робатамі, картынгамі і гіраскутарамі. Госці таксама змогуць прайсці экспрэс-курс гісторыі завода ў абноўленым музеі працоўнай славы.