БелАЗ праводзіць ўсеагульную дэзінфекцыю тэрыторыі і цэхаў

22 мая 2020
Вялікая прафілактыка для гіганцкага завода! БелАЗ сёння і заўтра праводзіць ўсеагульную дэзінфекцыю тэрыторыі і цэхаў без прысутнасці супрацоўнікаў. У санітарнай апрацоўцы задзейнічаны 40 байцоў зводнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Беларусі. Як адзначыла кіраўніцтва аўтагіганта, такія прафілактычныя меры спрыяюць падтрыманню спрыяльнага асяроддзя для працы. Усяго ваенныя апрацуюць плошчы роўныя прыкладна паўсотні футбольных палёў. Для дэзінфекцыі задзейнічаны апараты высокага ціску і парагенератары.

Сам зводны батальён знаходзіцца ў Старых Дарогах. За апошні месяц яго байцы праводзілі дэзінфекцыю бальніц, паліклінік, дамоў-інтэрнатаў. Сярод аб’ектаў і звыш 300 аўтамабіляў хуткай меддапамогі.