"Белая Русь" працягвае добраўпарадкоўваць Курапаты

21 октября 2017

Сёння ў асаблівым для беларусаў месцы прайшоў суботнік, які сабраў каля сотні актывістаў. Па словах арганізатараў, такая работа - гэтая прамое праяўленне адказнасці за захаванне гісторыі беларускага народа. Нагадаем, Курапаты ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940 гадоў мінулага стагоддзя. Дакладная колькасць ахвяр дагэтуль застаецца невядомай, але, паводле афіцыйных звестак, можа дасягаць некалькі тысяч чалавек.

"Белая Русь" актыўна ўдзельнічае ў зборы сродкаў на ўзвядзенне ў Курапатах памятнага знака.