Белая Русь падпісала пагадненне з Дэмакратычнай партыяй Таджыкістана

16 декабря 2013

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі сёння ў Мінску грамадскае аб'яднанне Белая Русь і Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана. Асаблівую цікавасць бакі вызначылі ў пытаннях будаўніцтва, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і работы з моладдзю. Народная дэмакратычная партыя Таджыкістана - гэта кіруючая палітычная партыя. Яна імкнецца да аб'яднання ўсіх здаровых сіл грамадства з мэтай павышэння дабрабыту народа, развіцця эканомікі, забеспячэння правоў і свабод чалавека. Аб'яднанне падтрымлівае дзеючага прэзідэнта Эмамалі Рахмона, ён жа з'яўляецца яго старшынёй.


Аляксандр Радзькоў, старшыня РГА Белая Русь: Ёсць шмат тэм, якія мы зараз зможам абмеркаваць на ўзроўні грамадскіх арганізацый, партый, правесці круглыя сталы, сустрэчы, абмены вопытам, убачыць людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў розных сферах: і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў ідэалагічных. Нас звязвае агульная гісторыя, мы з адной краіны. Чым больш мы ведаем адно аднаго, тым мацнейшыя мы.


Для Белай Русі гэта ўжо трэцяе міжнароднае пагадненне. У лютым быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з партыяй Самаабарона Рэспублікі Польшчы, а ў сакавіку - з латвійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй Згода.