Першую партыю набораў хірургічных касцюмаў "Белая Русь" перадала 1-й Магілёўскай бальніцы

9 апреля 2020
Першую партыю набораў хірургічных касцюмаў перадалі сёння актывісты "Белай Русі" персаналу 1-й Магілёўскай бальніцы. На пашыў адзення накіравана частка сродкаў ад узносаў удзельнікаў рэспубліканскага руху. Гэта не аднаразовая дабрачынная акцыя. Увогуле на закупку адзення плануецца сабраць амаль 7 тысяч рублёў.