Белая Русь рыхтуе кандыдатаў на выбары ў мясцовыя Саветы

29 июня 2013

Пра гэта сёння заявіў старшыня грамадскага аб'яднання Аляксандр Радзькоў на сустрэчы з дэлегацыяй з Быхаўскага раёна. Затым ужо ў мінскім раённым аддзяленні Белай Русі ўдзельнікі абмяркоўвалі планы і перспектывы пярвічных арганізацый, а таксама абменьваліся вопытам правядзення розных акцый. Акрамя таго, тут гаварылі і пра перадвыбарную кампанію для кандыдатаў у дэпутаты.


Падобныя сустрэчы і навучанне раённых аддзяленняў у Белай Русі праходзіць штотыдзень. Акрамя таго, праводзяцца і сумесныя рэгіянальныя акцыі. Сёння актывісты з Мінскага рэгіёну шосты раз адправіліся ў аўтамотапрабег. Канцавым пунктам сёлета стаў горад Мядзел. Там удзельнікі разаб'юць лагер і наладзяць спартыўныя спаборніцтвы. Завершыць акцыю канцэрт і авіяшоу.