"Белая Русь" актывізуе работу са студэнцкім актывам галоўнай ВНУ краіны

10 апреля 2018

Сёння ў БДУ прайшла сустрэча кіраўніцтва грамадскага аб’яднання з лідарамі студэнцкіх супольнасцяў. На базе факультэта філасофіі і сацыяльных навук нядаўна пачала работу "Ліга маладога грамадзяніна". Студэнты розных факультэтаў БДУ сустракаюцца з грамадскімі дзеячамі, журналістамі, палітолагамі і ў фармаце адкрытай гутаркі абмяркоўваюць актуальныя пытанні, у тым ліку, па моладзевай палітыцы.

Аляксандр Шацько, намстаршыні РГА "Белая Русь":

"У нашай арганізацыі пад 50 % моладзі. Але мы, вядома, не ставілі сабе задачу канкурыраваць з моладзевымі арганізацыямі, з БРСМ. Не ставілі задачу зрабіць моладзевае крыло. Мы ставілі задачу на супрацоўніцтва. І без іх гэты рух, гэтае развіццё, перадавыя тэхналогіі, эканоміка, адносіны паміж краінамі - без іх гэта проста немагчыма".

"Белая Русь" выступае за ўдзел ініцыятыўных маладых беларусаў у рашэнні грамадска-важных пытанняў, а таксама за павышэнне электаральнай пісьменнасці маладых людзей.