У сувязі з узмацненнем праверак на межах Францыі чакаюцца затрымкі з прыбыццём і адпраўленнем самалётаў. Нягледзячы на тэракты, Air France мае намер выканаць усе рэйсы. У паведамленні авіякампаніі падкрэсліваецца, што ўсе рэйсы ў Францыю і з Францыі адбудуцца згодна з раскладам. У сувязі з узмацненнем праверак на межах чакаюцца затрымкі з прыбыццём і адпраўленнем самалётаў. Хто жадае, можа бясплатна памяняць білеты, набытыя з 13 па 15 лістапада, гаворыцца на сайце кампаніі. Бясплатны абмен білетаў будзе дзейнічаць да 22 лістапада. І, як стала вядома, авіякампанія "Белавія" выканала сённяшні рэйс у французскую Ніцу згодна з раскладам. Самалёт вылецеў сёння ў Ніцу ў 8:39. Францыя і еўракантроль не ўводзілі абмежавальнага рэжыму, і зараз рэйсы выконваюцца ў штатным рэжыме.













