Белавія ўпершыню прадстаўлена на авіякасмічным салоне ў Фарнбара

14 июля 2014

Сёння ўваход на пляцоўку міжнароднага аэракасмічнага салона адкрыўся для ўсіх, хто жадае. У Вялікабрытанію прыляцеў новенькі ў авіяпарку беларускага перавозчыка Эмбраер-195. Два новыя самалёты гэтай мадэлі авіякампанія закупіла вясной на заводзе ў Бразіліі. Лайнер стаў адным з экспанатаў стэнда лацінаамерыканскага вытворцы Эмбраер. Удзел у выставе бярэ не толькі самалёт, але і экіпаж Белавія.