Белавія вяртае дамоў турыстаў, якія затрымаліся за мяжой

3 июня 2021

Палітычнае рашэнне Еўропы закрыць для нашых самалётаў паветраную прастору прывяло да таго, што многія нашы турысты проста не могуць вярнуцца з-за мяжы. Беларускія дыпламаты трымаюць такія сітуацыі на кантролі і прыкладаюць усе намаганні, каб іх вырашыць. Прыняты рашэнні арганізаваць спецыяльныя эвакуацыйныя рэйсы. Частка турыстаў з Албаніі і Чарнагорыі ўжо вярнулася дамоў з дапамогай Белавія. Самалёты прызямліліся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у штатным рэжыме. 

У найбліжэйшы час плануецца эвакуацыйны рэйс з Туніса.