У беларускім авіяпарку папаўненне. Самалёт Embraer 195 другога найноўшага пакалення ў юбілейнай ліўрэі ў гонар 25-годдзя авіякампаніі прыляцеў сёння ў родную гавань з Бразіліі. Вытворца называе яго самым ціхім і экалагічным паветраным суднам. Белавія стала сёмай кампаніяй у свеце, у каго ёсць Embraer другога пакалення. Лайнер разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы (9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом). Папаўненне парку дазволіць нарасціць сваю прысутнасць у небе як па дзеючых рэгулярных кірунках, так і па новых маршрутах.
Сёння флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў. Акрамя таго, у красавіку гэтага года чакаецца пастаўка трэцяга найноўшага лайнера. Таксама ў Белавія ёсць заказ на 4 самалёты амерыканскага вытворцы Boeing, 2 з якіх могуць з'явіцца ўжо сёлета.













