Белавія паведаміла аб рэкордных выніках мінулага года

23 января 2014

Пасажырапаток дасягнуў аднаго мільёна шасцісот дванаццаці тысяч. Рост у параўнанні з 2012-ым склаў 30%. Мінулы год адзначыўся адкрыццём шасці новых авіямаршрутаў з Мінска. Зараз самалёты Белавія лётаюць у Самару, Кутаісі, Будапешт, Бялград, Жэневу і Вільнюс.


Нацыянальны авіяперавозчык правядзе сур'ёзнае абнаўленне парка самалётаў. Вясной паступяць два новыя Embraer 195. Летам Белавія плануе ўзяць у лізінг Боінг-737. А ў 2016 годзе Белавія папоўніцца флотам новага пакалення боінгаў - закупяць тры Боінг- 737-800.