Белавія сёння выканала першы рэйс у Жэневу

17 декабря 2013

Першы рэйс у Жэневу сёння выканала Нацыянальная авіякампанія Белавія. Палёты па новым рэгулярным кірунку будуць выконвацца 3 разы на тыдзень у аўторкі, пятніцы і нядзелі. Асноўны паток пасажыраў - бізнесмены, але, як мяркуюць у кампаніі, рэйс будзе цікавы і транзітным пасажырам.


Узімку значную частку пасажыраў складуць турысты - аматары лыж і снаўбордаў. Трансфер ад аэрапорта Жэневы да асноўных гарналыжных курортаў складзе не больш за адну-дзве гадзіны.