Белавія прыпыняе рэйсы ў гарады Расіі, Украіны і Казахстана

31 марта 2020
Да 30 красавіка часова не будуць выконвацца палёты ў маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамецьева. Да 24 красавіка  ў Нур-Султан, Алматы, Кіеў, Адэсу, Львоў і Харкаў. Авіякампанія рэкамендуе правяраць абнаўленні на сайце  аб адмененых рэйсах. Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету  можна будзе зрабіць да 31 снежня.