Белавія прыпыняе рэйсы ў Егіпет

20 августа 2013
Складанае палітычнае становішча ў Егіпце прывяло да таго, што Нацыянальная авіякампанія Белавія прыпыняе рэйсы ў Егіпет. Рашэнне прынята сумесна з партнёрамі-заказчыкамі чартарных перавозак пасажыраў і ўступіць у сілу ў верасні. Да канца жніўня будуць выконвацца вывазныя рэйсы з Егіпта.