Белавія атрымала пяць зорак за сэрвіс у рэйтынгу амерыканскай пасажырскай асацыяцыі APEX

26 сентября 2017

Навіна апошніх хвілін. Беларуская авіякампанія "Белавія" атрымала пяць зорак за сэрвіс у рэйтынгу амерыканскай пасажырскай асацыяцыі APEX. Нацыянальны авіяперавозчык атрымаў максімальныя пяць зорак у групе "Буйныя рэгіянальныя авіякампаніі". У спаборніцтве за званне лепшых сёлета ўдзельнічалі 470 авіякампаній з усяго свету.