Белавія купляе тры новыя самалёты Еmbraer

20 февраля 2020
Белавія папаўняе авіяпарк. Сёння нацыянальны перавозчык падпісаў дамову аб куплі ў лізінг 3 самалётаў Еmbraer. Гэта апошняя мадэль бразільскага вытворцы, за якой трывала замацаваўся імідж самай ціхай і экалагічнай машыны. Белавія аформіла куплю адной з першых у СНД і Усходняй Еўропе. Значную для кампаніі падзею  зняла і наша здымачная група.

Рэпартаж Вольгі Анішчанкі. Шматгадовае партнёрства Белавія і бразільскага Embraer сёння знайшло працяг. Топ-менеджмент найбуйнейшага авіявытворцы, лізінгавай кампаніі і беларускага перавозчыка, здаецца, удакладняюць апошнія нюансы здзелкі і ад намераў пераходзяць да справы, змацаваўшы подпісамі дамову аб куплі адразу трох новых лайнераў серыі Е195. Самых вялікіх у лінейцы Embraer. 


Белавія папоўніць авіяпарк лайнерамі Embraer  

Новая мадэль у Мінску ўжо была летась і нават пакружыла ў небе над краінай. Лайнер тады адправілі ў сусветнае турнэ – паказацца патэнцыяльным пакупнікам. Самалёт-леў тады спадабаўся. Яшчэ б! Машына ўдвая цішэйшая, чым  лайнеры гэтага пакалення. Да таго ж эканоміць паліва: расход на чвэрць меншы. Гэта дазволіць зніжаць выдаткі не толькі перавозчыку, але і яго пасажырам. 

Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія": "Сёння выдаткі на паліва як раз складаюць ад усіх выдаткаў прыкладна 25 %. Гэта дае магчымасць агульнага скарачэння выдаткаў дзесьці на 5-7, да 10 %. І дазваляе авіякампаніі задзейнічаць больш  зберагальны рэжым кошту білетаў для пасажыраў". 


Новыя Embraer - самыя ціхія і эканамічныя ў сваім класе 

Базавую мадэль самалёта адаптавалі спецыяльна пад патрабаванні Белавія. Напрыклад, у бізнес-класе крэслы размясцілі па формуле 2 плюс 1: два з аднаго боку і толькі адно  з другога. І так толькі ў беларускіх мадэлях. А наогул камфорт пасажыра для Embraer  -  прыярытэтнае правіла, запэўнівае дырэктар. Ды і праверана, як гаворыцца, на сабе. 


Першы з трох Embraer прыляціць у Мінск у снежні

Папаўненне парка дазволіць нарасціць сваю прысутнасць у небе як па дзеючых рэгулярных кірунках, так і новых маршрутах. Так, Белавія разлічвае ўжо сёлета адкрыць для сябе Вену, Ташкент і Актау, а летам яшчэ і курортны іспанскі Рэус. А ў новым годзе ўпершыню выпрабаваць лаўкост-схему палётаў. І ў гэтым дапамогуць новыя Embraer. Першы самалёт прама з завода чакаюць у небе над Мінскам ужо ў снежні.