У сувязі з рашэннем урадаў Фінляндыі і Чэхіі Белавія вымушана адмяніць усе рэйсы ў гэтыя краіны. У Фінляндыю і з яе палёты спыняюцца з 26 мая па 29 кастрычніка 2021 года. Рэйсаў у Чэхію не будзе з 28 мая па 30 чэрвеня.
Мінсктранс жа адновіць пасажырскія зносіны з Масквой і Санкт-Пецярбургам з 4 чэрвеня. Аўтобус у Маскву будзе адпраўляцца з Мінска ў 20:30, назад у 19:00 з аўтавакзала "Паўднёвыя Вароты" і ў 20:45 - са станцыі аўтавакзала "Салар’ева". Рэйсы па міжнародным маршруце да Санкт-Пецярбурга будуць адпраўляцца з Мінска а 19-й гадзіне і назад таксама а 19-й гадзіне.













