Белавія адзначае асаблівасць у рабоце кампаніі сёлета.

28 января 2014

Нацыянальны авіяперавозчык Белавія адзначае асаблівасць у рабоце кампаніі сёлета. Паводле слоў дырэктара кампаніі Анатоля Гусарава, напярэдадні правядзення чэмпіянату свету па хакеі актыўней сталі фарміравацца чартарныя рэйсы. Спіс заявак расце, у асноўным за кошт аматараў гэтага віду спорту. Будучыя пасажыры - актыўныя балельшчыкі з Еўропы.



Нагадаем, галоўная спартыўная падзея года ў нашай краіне пачнецца ў маі. Арганізатары пакуль не могуць назваць дакладную колькасць балельшчыкаў, але з улікам поўнай загрузкі дзвюх лядовых арэн, разлічваюць на адначасовае знаходжанне ў Мінску каля 20 тысяч балельшчыкаў штодня.