Белавія будзе выконваць толькі вывазныя рэйсы з Егіпта

23 августа 2013
Сёння ў 16:50 у Мінск з Хургады чартарным рэйсам прыляцяць беларускія турысты. Продаж тураў у неспакойную краіну канчаткова спынены. Апошнія адпачывальнікі вылецелі ў Егіпет 19 жніўня. Але зараз Белавія будзе выконваць толькі вывазныя рэйсы. Усяго запланаваныя тры палёты - 23 і 30 жніўня - з Хургады і 27 жніўня - з Шарм-Эль-Шэйха. Паводле інфармацыі Мінспорту і турызму, у Егіпце пакуль застаюцца каля 900 беларусаў. У верасні Белавія цалкам спыняе авіязносіны.