"Беларусьфільм" пачаў здымкі трылера "У пошуках анёла"

20 декабря 2019
На "Беларусьфільме" стартавалі здымкі вострасюжэтнага трылера. "У пошуках анёла" - так будзе называцца тэлесерыял з  чатырох эпізодаў. Здымачная група цалкам беларуская, большасць - штатныя супрацоўнікі нацыянальнай кінастудыі. Рэжысіруе  карціну  Ігар Чацверыкоў,  ён вядомы кінаманам па фільмах "Правілы геймера" і "Дзяржаўная мяжа". У аснове гісторыі  знікненні  падлеткаў  у адным з райцэнтраў Беларусі. Расследаванне вядуць супрацоўнік  МУС і дзіцячы псіхолаг. Першыя сцэны пачалі здымаць з самай раніцы ў дэкарацыях павільёна.
Распланаваны здымкі да канца сакавіка. Акрамя Мінска, у лакацыях  Маладзечна, Бабруйск і Лагойск.