Беларусбанк зараз у банкаматах прапаноўвае выбраць намінал купюр

1 февраля 2018

Апарат пакажа тры варыянты кампаноўкі патрэбнай сумы - у залежнасці ад таго, якія грошы ёсць у наяўнасці. Гэтая паслуга запрацавала ва ўсёй сетцы банкаматаў з сённяшняга дня. Таксама банк пашырае колькасць прылад са спецыяльным інтэрфейсам і маўленчым суправаджэннем для слабавідушчых людзей. Па краіне такіх банкаматаў ужо больш за два дзясяткі.