Беларусь значна палепшыла свае пазіцыі па харчовай бяспецы

6 марта 2021

У глабальным рэйтынгу наша краіна паднялася на 13 радкоў. Такія звесткі прыводзіць даследчае і аналітычнае падраздзяленне адной з самых вядомых сусветных медыякампаніі Economist Group. Па выніках года мы займаем 23 месца сярод 113 дзяржаў. Год таму былі 36. За намі Расія на 24 пазіцыі, услед за ёй размясцілася Польшча, Украіна - на 54 радку. Літва і Латвія ў рэйтынг не ўвайшлі. Лідзіруюць у гэтым спісе Фінляндыя, Ірландыя і Нідэрланды.

Аналітыкі высока ацанілі даступнасць і наяўнасць прадуктаў на паліцах нашых магазінаў, якасць і бяспеку беларускіх тавараў, разнастайнасць прыродных рэсурсаў.