Беларусь завяршае падрыхтоўкі да Дня Незалежнасці

30 июня 2016

Напярэдадні ля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшла апошняя генеральная рэпетыцыя парада. 150 адзінак тэхнікі і больш за 3 000 вайскоўцаў урачыста прайшлі па праспекце Машэрава. За рэпетыцыяй назіралі сотні гледачоў. Як і ў Дзень Незалежнасці, мерапрыемства адкрылі курсанты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Адразу за імі прайшлі салдаты з флагамі Беларусі, Савецкага Саюза, сцягам Перамогі, а таксама штандарамі 1-га, 2-га, 3-га беларускіх і 1-га прыбалтыйскага франтоў. А далей 17 каробак з беларускімі вайскоўцамі і яшчэ адна з расійскімі дэсантнікамі. Пешыя калоны змяніў парад ваеннай тэхнікі.

Месца сваёй працы агледзелі і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Рэжысёры выбралі найболей прыдатныя пункты для здымак. Нагадаем, у нядзелю прамую трансляцыю парада будуць весці ўсе нацыянальныя каналы Беларусі.