Беларусь засыпала снегам

22 января 2015

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй пасля працяглага снегападу. Усю ноч ён засыпаў беларускія вуліцы. Сітуацыя на дарогах па-ранейшаму застаецца досыць напружаная. Нягледзячы на высілкі камунальных службаў, сёння раніцай з большага праехаць у дварах можна з цяжкасцю. У той жа час асноўныя магістралі ачышчаныя. Дапамагае дарожнікам апошнія некалькі гадзін, як ні дзіўна, усё тое ж надвор'е. Зараз тэмпература паветра блізкая да нуля. Адпаведна снег на дарогах хутка будзе раставаць. Магчымы галалёд. Дарожная міліцыя нагадвае: снежныя заносы выклікаюць дробныя аварыі і заторы, ад чаго трафік у ранішнюю гадзіну пік будзе з затрымкамі. І настойліва рэкамендуе павялічыць дыстанцыю падчас руху і выбіраць бяспечную хуткасць.