Гэту пазіцыю наша краіна падзяліла з Канадай і Брунеем. Як паведаміў Агенцтву тэленавін Міністр аховы здароўя Валерый Малашка, зараз ідзе праца па развіцці тэлемедыцыны, шырокім укараненні электронных рэцэптаў і стварэнні сістэмы зваротнай сувязі пацыентаў з паліклінікай. Адзначым, Беларусь атрымала фінансавую падтрымку ад Сусветнага банка на мадэрнізацыю розных сфер аховы здароўя.
Сярод тэм "Актуальнага інтэрв'ю" з міністрам аховы здароўя - больш жорсткі пералік лекаў без рэцэптаў, экспартны патэнцыял беларускіх медпрэпаратаў і развіццё сумесных праектаў з Індыяй і Іракам. Падрабязнасці глядзіце ў сераду вечарам адразу пасля "Панарамы".













