Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па развіцці ІКТ-сэрвісу

14 мая 2018

Ужо заўтра ў Мінску адкрыецца XXV Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТIBО-2018, дзе прадэманструюць найноўшыя распрацоўкі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму.

З кожным годам ТIBО надае ўсё больш увагі лічбавай трансфармацыі розных сфер беларускай эканомікі: рэальнага сектара і сацыяльнага блока. Інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў гарадской і жыллёва-камунальнай, культурнай сферах, ахове здароўя, адукацыі, грамадскай бяспецы, транспарце, сельскай гаспадарцы і іншых галінах. Са сваім вопытам і дасягненнямі наша краіна стане сапраўдным лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.

Удзел у форуме возьмуць 120 кампаній з 15-ці краін. Выставачныя стэнды адкрыюцца заўтра на "Мінск-Арэне" і будуць працаваць да канца тыдня.