Беларусь займае 30-е месца з 144 у гендарнай роўнасці

26 октября 2016

Такія звесткі змяшчаюцца ў дакладзе Сусветнага эканамічнага форуму ў Жэневе. Наша краіна апынулася паміж Іспаніяй і Партугаліяй. Расія - на 75-м радку. Сітуацыю раўнапраўя ў свеце аўтары дакладу ацэньваюць з дапамогай распрацаванага індэксу гендарнага разрыву. Ён улічвае становішча, правы і ролю жанчын і мужчын у розных сферах жыцця.

Паводле версіі СЭФ, гендарная роўнасць у свеце дасягнута ў галіне адукацыі і аховы здароўя.