Беларусь замоўкла на хвіліну

22 июня 2023

Хвілінай маўчання 22 чэрвеня ўся краіна ўшанавала памяць кожнага, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.

Тысячы людзей - у Хатыні. Успамінаюць трагічныя падзеі часоў Вялікай Айчыннай, лёсы спаленых дашчэнту вёсак. Кветкі да манумента "Непакораны чалавек" - сімвала мужнасці і стойкасці беларускага народа, сімвала нашай агульнай памяці.

Моладзь, ветэранаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў - апоўдні ўсіх аб'яднала Усебеларуская хвіліна маўчання. Адна хвіліна, у якой увесь маштаб трагедыі некалькіх гадоў ваеннага ліхалецця.

Дальва, Доры, Літавец… Мітынгі-рэквіемы і памятныя мерапрыемствы сёння праходзяць ля мемарыялаў і помнікаў ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці.