Беларусь уступіла ў Еўразійскі альянс дзіцячых анколагаў

13 мая 2019

Беларусь уступіла ў Еўразійскі альянс дзіцячых анколагаў - дакумент падпісалі сёння ў сталіцы. У рамках сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў саюза, спецыялісты з 11-ці краін наведалі  Цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі  ў Бараўлянах, дзе абмяняліся вопытам па аказанні дапамогі хворым і вызначылі мэту  на павышэнне выжывальнасці малых. У нашай краіне гэты паказчык,  незалежна ад стадыі анказахворвання,   складае 75 %.

Дзмітрый Піневіч, першы намміністра аховы здароўя Беларусі: "Гэтая  лічба - 75, якая была для нас, як і ва ўсім свеце, недасяжная,  і мы нават яе не разглядалі,  гэтая лічба ўжо ёсць.  За гэтай лічбай жыццё, за гэтай лічбай і нашы няўдачы за гэтыя 25 %. Таму яшчэ раз паўтаруся,  наша пляцоўка тут цяжкага, удзячнага пошуку механізмаў, як нам гэтыя 25 працэнтаў глядзець".

Карлас Радрыгез-Галінда, выканаўчы віцэ-прэзідэнт  -  загадчык кафедры сусветнай дзіцячай медыцыны шпіталя ST.Jude (ЗША): "Тут, у Беларусі, лячэнне арганізавана вельмі добра. І гэты цэнтр - выдатная  ўстанова. Тым не менш, і ў Беларусі, і ў іншых частках свету прыкладна 20-30 % дзяцей не могуць быць вылечаныя. Вось чаму неабходныя далейшыя інвестыцыі і ўкладанні ў развіццё даследаванняў, каб зразумець, што выклікае рак, яго рэцыдывы і павысіць эфектыўнасць лячэння".

У цэнтры ўвагі анколагаў з усяго свету - пошук новых метадаў лячэння, а таксама стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння фондаў і дзяржаўных медустаноў.