Свет стаіць на парозе новага дзесяцігоддзя. Падводзіць вынікі 2019 і адлічвае гадзіны да новага года. Беларусь сустрэне 2020 яркімі ілюмінацыямі, піратэхнічным шоу і шчодрымі кірмашамі. У навагоднюю ноч атмасфера абяцае быць асаблівай. Толькі ў Мінску пасля апоўначы будуць шумець некалькі дзясяткаў святочных пляцовак.
Самай музычнай стане Кастрычніцкая плошча. Да 4 раніцы там будуць гучаць навагоднія мелодыі і хіты. Не менш святочна будзе ля Палаца спорту. На "Калядным кірмашы" пачастункі, конкурсы і танцы таксама практычна да раніцы.
Там жа і музычнае піратэхнічнае шоу. Яно пачнецца ў 2:30. Дарэчы, святочны феерверк упрыгожыць неба і над паркам Уга Чавеса, а таксама Лядовым палацам. Там пачатак у 1:00.
Беларусь сустрэне 2020 яркімі ілюмінацыямі, піратэхнічным шоу і шчодрымі кірмашамі
31 декабря 2019













