Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю

21 февраля 2018

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ЮНІСЕФ. Згодна са звесткамі новага даклада арганізацыі, наша краіна размясцілася на восьмым радку з паказчыкам смяротнасці 1 з 667 немаўлят. Самая спрыяльная для нованароджаных - Японія. Далей ідуць Ісландыя, Сінгапур, Фінляндыя, Эстонія, Славенія і Кіпр. Такі ж, як у Беларусі, паказчык дзіцячай смяротнасці ў Люксембурга, Нарвегіі і Паўднёвай Карэі.