Беларусь увайшла ў дзясятку лепшых краін для падарожжаў у 2019 годзе

23 октября 2018

Беларусь увайшла ў дзясятку лепшых краін для падарожжаў у 2019 годзе па версіі міжнароднага выдавецтва Lonely Planet. Наша краіна - на восьмым месцы. Аўтары рэйтынгу падкрэсліваюць: Беларусь прыцягвае турыстаў 30-дзённым бязвізам, а таксама мноствам кафэ і арт-пляцовак. Таксама Мінск у наступным годзе стане цэнтрам глабальных падзей і самітаў, у тым ліку ў нас пройдуць II Еўрапейскія гульні.