Беларусь пад уладай снежнага цыклону "Ларс"

27 января 2021
Беларусь пад уладай  снежнага цыклону "Ларс". Завеі захаваюцца і сёння. Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца ўзмацненне ветру да 23 метраў за секунду. Напярэдадні ў краіне без электрычнасці засталіся жыхары каля 300 населеных пунктаў.

Большасць з іх у Брэсцкай вобласці

Ва ўзмоцненым рэжыме ўсю ноч працавалі ўсе камунальныя службы, энергетыкі і снегаўборачная тэхніка. У сувязі са складанай сітуацыяй на дарогах  ДАІ рэкамендуе ў гэты час не планаваць далёкія паездкі і быць уважлівымі.