Беларусь ізноў ва ўладзе зімовага надвор'я

12 декабря 2016

Беларусь ізноў ва ўладзе зімовага надвор'я - гэты тыдзень пачнецца з маразоў і ападкаў. У сталіцы і Мінскай вобласці снегапад пачаўся напярэдадні. Усю ноч камунальшчыкі   расчышчалі і  апрацоўвалі дарогі рэагентамі. Сёння моцны снег прагназуюць у Гомельскай вобласці. У некаторых раёнах пройдзе дождж, будзе парывісты  вецер. Слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 6. Магчыма  наліпанне мокрага снегу і галалёдзіца. Таму вадзіцелям і пешаходам варта быць вельмі  ўважлівымі.