Беларусь ізноў ва ўладзе непагадзі

11 декабря 2016
Да нас вяртаецца зіма.  Сёння ў большасці раёнаў краіны чакаюцца моцныя снегапады і паніжэнне тэмпературы.  На дарогах можа ўтварыцца галалёд. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя перайшла  на ўзмоцнены рэжым працы. Супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць  патруляваць складаныя ўчасткі. У ДАІ рэкамендуюць кіроўцам улічваць пагодныя ўмовы і быць уважлівымі і асцярожнымі.