Дасягненні айчынных медыкаў - Беларусь уваходзіць у топ-10 краін па колькасці трансплантацый на мільён насельніцтва. За мінулы год у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі правялі аперацыі для амаль паўтысячы чалавек. Нашы спецыялісты перасаджваюць сэрца, лёгкія, печань, ныркі, падстраўнікавую залозу. Каля 90 працэнтаў пацыентаў - беларусы, звяртаюцца і грамадзяне іншых дзяржаў: з Японіі, Ізраіля, Азербайджана, Арменіі, а таксама з Балканскіх краін і Цэнтральнай Азіі.
Мінскі цэнтр з кожным годам абнаўляецца, у тым ліку і высокатэхналагічным абсталяваннем. Летась адкрылі новы корпус, ёсць гібрыдная аперацыйная, якая сумяшчае функцыі камп'ютарнай тамаграфіі і ангіяграфіі.













