5 гадоў таму Беларусь далучылася да праграмы па дасягненні 17 Мэт устойлівага развіцця да 2030 года. Яна была прынята Генеральнай асамблеяй ААН і аб'яднала 193 краіны. Сярод важных пунктаў доступ да чыстай вады, развіццё інфраструктуры і ліквідацыя голаду.
Беларусь цалкам забяспечвае свае патрэбнасці ў харчаванні. Так, прырост малака, бульбы і мясной прадукцыі склаў ад 6 да 12 пунктаў. Наша краіна ўваходзіць у 15 краін найбуйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі і ў 30 краін - лідараў па экспарце мясной прадукцыі.
Не адстаём і ў медыцыне. Напрыклад, у рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей - Беларусь сярод 179 дзяржаў займае 25 месца. А летась быў зафіксаваны рэкордна нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці - 2,4 выпадкі на тысячу народжаных.
Выжывальнасць малых павялічылася амаль на 19 % за апошнія 5 гадоў.
У Беларусі дасягнута гендэрная роўнасць у розных сферах, у тым ліку гэта датычыцца працы. Так, узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце ў мужчын склаў 82 % і амаль 85 % у жанчын (відэа).













