"БеЛаРусь" юбілейны раз расчыніць дзверы для моладзі трох краін

28 июля 2016

Міжнародны форум Беларусі, Латвіі і Расіі стартуе ля Кургана Дружбы на стыку межаў гэтых дзяржаў. На 25-й змене палатачнага гарадка сустрэнуцца амаль паўтысячы чалавек. А сам фестываль прадоўжыцца чатыры дні. Акрамя спартыўных, музычных і творчых спаборніцтваў запланаваныя псіхалагічныя трэнінгі і незвычайны музей нацыянальных культур у аўтобусе.

Штогод форум праводзіцца ў адной з трох краін сяброўства. Сёлетняя краіна-гаспадыня - Беларусь. Завершыцца фестываль 31 ліпеня.