Беларусь у трэндзе барацьбы са смеццем

28 июля 2019

Барацьбе з наркотыкамі асаблівую ўвагу зараз надаюць ва ўсім свеце. Як і барацьбе яшчэ з адным злом, якое пагражае чалавецтву, - смеццем. Эколагі планеты б'юць трывогу, акцэнтуючы ўвагу на пластыку: ён сёння ў пакаванні, у тары і шмат у чым яшчэ. Гавораць, у сярэднім кожны з нас толькі хімікатаў з мікрапластыку праглынае чвэрць кілаграма за год!

Гэта як звычайная булачка з фастфуду. Толькі гніе такая больш за сто гадоў. Жудасная статыстыка! Або ўспомніць, напрыклад, трагічны выпадак з гібеллю кіта на Філіпінах. Пару месяцаў таму. Небарака выкінуўся на бераг, а ў яго страўніку выявілі 40 кілаграмаў пластыку. Ільвіная доля - звычайныя пакеты і пластыкавыя кубачкі.

Беларусь у трэндзе барацьбы са смеццем. Ва ўрадзе на тыдні заявілі, што гатовыя фінансава падтрымаць паскораны пераход на папяровую, драўляную і іншую экалагічную тару. Размова пра падтрымку вытворцаў і рытэйлу. Адным са стымулаў для вытворцаў экатары могуць стаць танныя крэдыты, у тым ліку для малога і сярэдняга бізнесу. Не выключана, што ў рамках экакурсу будзе ўведзена забарона на бясплатныя поліэтыленавыя пакеты ў магазінах. Зараз засталося нам, спажыўцам, вырашыць, за што галасаваць рублём? За штогадовы бутэрброд з мікрапластыку або за экалогію?

Ксенія Лебедзева вывучыла тэму (відэа).