Беларусь у топе-20 турыстычных кірункаў 2020 года

10 января 2020
Французская газета "Фігаро" ўключыла нашу краіну ў дваццатку туркірункаў, якія тым, хто любіць падарожнічаць, варта адкрыць для сябе сёлета. Журналісты назвалі Беларусь спячай прыгажуняй Еўропы і распавялі, што гэта адно з найменш загружаных месцаў на кантыненце. Беларусь  радзіма Марка Шагала. Асабліва адзначыла газета і архітэктурнае багацце Мінска. Не пакінулі без увагі дзіўную прыроду і экскурсіі ў вялікія нацпаркі. Лепшы перыяд для наведвання, на думку французаў, з мая па кастрычнік. У топ-20 кірункаў таксама трапілі Інданезія, Грузія, Куба, Японія і іншыя краіны.