Беларусь у рэйтынгу краін па індэксе экалагічнай эфектыўнасці за апошнія гады паднялася на 41 пазіцыю і заняла 32 месца сярод 178 дзяржаў. Пра гэта сёння падчас сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ву Ханбо заявіла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна. Беларусі таксама ўдалося скараціць паказчык так званага экалагічнага следу ў два разы і павялічыць лічбу прыродных тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца, да 8,6 працэнта ад агульнай плошчы краіны з акцэнтам на прыярытэт у захаванні менавіта водна-балотных угоддзяў. Дарэчы, зараз нам ужо ўдалося аднавіць больш за 10 працэнтаў плошчы парушаных балотаў.
Ву Ханбо, намеснік Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях: "У мяне ёсць два словы, якія характарызуюць маю ацэнку вынікаў, дасягнутых у вашай краіне: гэта ўражвае і натхняе. У Нью-Ёрку мы пастаянна гаворым пра комплексны падыход "зялёнай эканомікі", які складаецца з такіх паняццяў, як эканамічны рост, сацыяльны прагрэс і ахова навакольнага асяроддзя. І зараз я бачу, што Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па інтэграцыі гэтых кампанентаў".
Што да задач-максімум, то ў гэтым спісе ў прыярытэтах для нашай краіны прадухіленне змянення клімату. Для гэтага разам з іншымі краінамі да 2050 года Беларусь мае намер скараціць узровень выкіду парніковых газаў у два разы ў дачыненні да 1990-га.













