Сітуацыя ў нашай краіне пад кантролем, гаворыцца ў заяве краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. САЗ высока шануе своечасовы і абгрунтаваны падыход беларускай сістэмы аховы здароўя да гэтай надзвычайнай сітуацыі. А менавіта - ранняе лабараторнае выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19, ізаляцыю і адсочванне кантактаў. Гэта ключавыя меры, якія рэкамендуе САЗ, адзначаючы, што абмежаванне перамяшчэння людзей і тавараў мера неэфектыўная. За апошнія суткі ў нашай краіне не зафіксавалі ніводнага новага выпадку заражэння, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. Частка пацыентаў рыхтуецца да выпісу - у іх атрыманыя першыя адмоўныя тэсты.
Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
17 марта 2020













