Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі САЗ па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса, сітуацыя ў нашай краіне пад кантролем. Пра гэта гаворыцца ў заяве краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. САЗ высока цэніць своечасовы і абгрунтаваны падыход беларускай сістэмы аховы здароўя да гэтай надзвычайнай сітуацыі. А менавіта ранняе лабараторнае выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19, ізаляцыю і адсочванне кантактаў. Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя не лічыць абмежаванне перамяшчэння людзей і тавараў эфектыўнай мерай. Пра гэта гаворыць шэраг еўрапейскіх экспертаў, падкрэсліваючы, што закрыццё меж нанясе толькі дадатковы сацыяльны і эканамічны ўрон краінам. За апошнія суткі ў Беларусі не зафіксавана новых выпадкаў заражэння, а частка пацыентаў рыхтуецца да выпіскі: у іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты.
Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі САЗ па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса
17 марта 2020













