Беларусь у ліку намінантаў сусветна вядомай прэміі ў галіне маркетынгу Effie

3 октября 2019

Беларусь у ліку намінантаў сусветна вядомай прэміі ў галіне маркетынгу. Узнагарода Effie - гэта прызнаны залаты стандарт маркетынгавай эфектыўнасці. Яе атрымліваюць самыя паспяховыя брэнды, якіх ведаюць у сваёй краіне і за яе межамі. Конкурс упершыню прайшоў у Беларусі і адзначыў прэміяй якасці найбуйнейшага вытворцу пліткі і сантэхнікі - кампанію "Керамін".

Прэмія Effie, дарэчы, таксама стала брэндам. Яна праводзіцца ўжо паўстагоддзя, аб'ядноўвае пяць кантынентаў і паўсотні краін свету. На яе пляцоўцы ў Мінску самыя паспяховыя кампаніі абмяняліся вопытам прасоўвання сваёй прадукцыі. Лепшыя практыкі дапамагаюць прадпрыемствам развіваць свой брэнд і заваёўваць новыя рынкі.