Беларусь увяла новыя адзіныя стаўкі консульскіх збораў

2 января 2017

Беларусь увяла новыя адзіныя стаўкі консульскіх збораў  за выдачу віз.  Зараз для  іншаземцаў консульскі збор будзе складаць 60 еўра, а за групавыя візы трэба будзе заплаціць толькі 10 еўра з чалавека. Пры гэтым грамадзяне Японіі і Сербіі ў адпаведнасці з двухбаковымі пагадненнямі вызваляюцца ад выплаты консульскіх збораў. Грамадзяне Польшчы і краін Прыбалтыкі,  як і раней, аплачваюць іх па зніжаных тарыфах.