Беларусь умацоўвае транспартныя сувязі са Скандынавіяй

12 декабря 2019
Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка  правёў перамовы з калегамі ў Швецыі і Нарвегіі. Беларусь прапануе шведскаму бізнесу чыгуначны сэрвіс у зносінах Кітай - Еўропа - Кітай з задзейнічаннем патэнцыялу тэрмінала Калядзічы. 

У Осла абмеркавалі наладжванне авіярэйсаў з Нарвегіі  як у Нацыянальны аэрапорт Мінск, так і ў рэгіянальныя аэрапорты Беларусі. Размова ідзе і пра будучае падпісанне двухбаковых пагадненняў па лібералізацыі міжнародных аўтаперавозак і пераходу на бездазвольную сістэму.