Беларусь удзельнічае ў вытворчасці новых спадарожнікаў. Пра гэта ў "Галоўным эфіры" ўжо ў нядзелю

12 апреля 2019

Што ж датычыцца беларускага касмічнага патэнцыялу, то ўжо зараз Расія зацікаўленая ў сумеснай вытворчасці новай серыі спадарожнікаў "Канопус". Распрацоўваюцца неабходныя пытанні для падпісання дамовы. Гэтую навіну паведамілі нам на вытворчым аб'яднанні "Пеленг". Адзін з асноўных пунктаў перамоў датычыцца паляпшэння тэхнічных характарыстык. Новыя апараты плануецца ўзброіць больш сучасным абсталяваннем. Перспектыўныя напрацоўкі якраз і прапаноўваюць айчынныя спецыялісты прыборабудавання. 

Здымачную групу Агенцтва тэленавін пусцілі ў самае сэрца сакрэтнай вытворчасці. Як робіцца самая дакладная ў свеце оптыка, чаму цэніцца беларускае прыборабудаванне і колькі можна зарабіць на касмічных тэхналогіях? Распавядзем у "Галоўным эфіры" ў найбліжэйшую нядзелю.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя